Сяргею Вазьняку, верагодна, забаранілі кантактаваць з журналістамі

Сяргей Вазьняк, архіўнае фота

Галоўны рэдактар газэты “Товарищ”, сябра бюро ЦК Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Сяргей Вазьняк вызвалены з турмы КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе.

Сябра ЦК партыі “Справядлівы сьвет” Зьміцер Яненка заявіў БелаПАН, што, паводле ягоных зьвестак, адмова ад кантактаў з прэсай – адна з умоваў зьмены Вазьняку меры стрыманьня.