У Гомелі расклеілі партрэты Севярынца

Грамадзкая ініцыятыва "Плошча 2010", заснаваная гомельскімі апазыцыйнымі актывістамі, правяла акцыю ў падтрымку сустаршыні партыі БХД Паўла Севярынца, які ад 19 снежня знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ.

У горадзе былі расклееныя партрэты палівязьня, паведамляе сайт БХД.

Павал Севярынец быў кіраўніком штаба кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. Яго разам зь дзясяткамі іншых людзей, вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў за акцыю пратэсту ў дзень выбараў.

Адвакат Севярынца ня бачыў свайго падабароннага больш як месяц. За ўвесь час ад Паўла прыйшоў толькі адзін кароткі ліст.