Сяргея Багапша пахаваюць сёньня

Сяргей Багапш

У Абхазіі сёньня пахаваюць кіраўніка самаабвешчанай рэспублікі Сяргея Багапша. Разьвітаньне пройдзе ў Сухумі. Пахаваны Багапш будзе ў сваёй роднай вёсцы Джгярда Ачамчырскага раёну.

30 траўня цырымонія разьвітаньня з Багапшам адбылася ў Маскве, дзе ён памёр 29 траўня пасьля апэрацыі на лёгкім у веку 62-х гадоў.

Абавязкі кіраўніка Абхазіі часова выконвае віцэ-прэзыдэнт Аляксандар Анкваба.