Расьце дэфіцыт зьнешняга гандлю

Дэфіцыт зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі ў Беларусі за студзень-красавік 2011 году склаў $2 млрд. 800,4 млн, што ў 2,1 разы больш, чым за аналягічны пэрыяд летась. Пра гэта гаворыцца статыстычнай справаздачы Нацбанку Беларусі.

У красавіку адмоўнае сальда зьнешняга гандлю зьнізілася да $399,3 млн. з $879,4 млн. у сакавіку, $921,1 млн. в лютым і $554 млн. у студзені.

Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі за 4 месяцы вырас ў 1,8 раза – да $ 3 млрд 470,3 млн., прафіцыт зьнешняга гандлю паслугамі павялічыўся на 11,2% - да $ 669,9 млн.