Мядзьведзеў не павіншаваў

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў не накіраваў віншаваньне ў сувязі з адкрыцьцём юбілейнага 20-га Міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», паведамляюць беларускія дзяржаўныя СМІ з спасылкай на арганізатараў фэстывалю.

Паводле іх зьвестак, «традыцыйна ў папярэднія гады прэзыдэнты Расеі й Украіны накіроўвалі віншаваньні гасьцям і ўдзельнікам „Славянскага базару“ ў сувязі з адкрыцьцём фэстывалю».

«Сёлета віншаваньне атрыманае толькі ад прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча», — адзначаюць СМІ. // Інтэрфакс