Нямецкія «зялёныя»: перамовы магчымыя толькі пасьля вызваленьня ўсіх палітвязьняў

  • БелаПАН

Марылюіза Бэк

Эўразьвяз ня можа пачаць перамоваў зь беларускім кіраўніцтвам пакуль ня вызваленыя і не рэабілітаваныя ўсе палітзьняволеныя. Такую заяву ад імя фракцыі "Саюз 90/Зялёныя" зрабіла дэпутатка нямецкага Бундэстагу Марылюіза Бэк.

Пры ўсёй радасьці ад вызваленьня шэрагу палітыкаў і актывістаў 14 верасьня "факт застаецца фактам", заявіла дэпутатка: "Людзі ня могуць быць прадметам гандлю". Яна выказалася супраць "мадэлі Лукашэнкі" — арыштоўваць мірных дэманстрантаў і абменьваць іх на палітычныя саступкі".

Бек нагадала, што ў зьняволеньні застаюцца палітвязьні, сярод якіх Зьміцер Бандарэнка, Алесь Бяляцкі, Зьміцер Вус,Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Андрэй Саньнікаў, Павел Севярынец, Мікалай Статкевіч.