Мілер едзе да Мясьніковіча

Аляксей Мілер

23 верасьня ў Менску заплянаваныя перамовы кіраўніка ўраду Беларусі Міхаіла Мясьніковіча і кіраўніка расейскага канцэрну "Газпром" Аляксея Мілера.

Пра гэтую сустрэчу Інтэрфаксу паведаміла крыніца ў дзяржаўных органах Беларусі.

На сустрэчы бакі разьлічваюць завяршыць перамовы і нават падпісаць пакет газавых пагадненьняў.

Гаворка ідзе пра:

  • кантракт на пастаўку газу ў Беларусь у 2012—2014 гадах
  • дамову пра куплю-продаж 50% акцыяў "Белтрансгазу"
  • пагадненьне пра адтэрміноўку бягучых плацяжоў "Белтрансгазу" на адрас "Газпрома".