Ежы Бузэк: «Мы ня верым ніводнаму рашэньню ўладаў Беларусі»

Эўрадэпутат з Польшчы Ежы Бузэк, які на гэтым тыдні закончыў працу на пасадзе старшыні Эўрапарлямэнту, даў інтэрвію нашаму радыё.
Характарызуючы сытуацыю ў некаторых краінах Усходняй Эўропы, Бузэк згадаў і Беларусь:

«У Беларусі сытуацыя значна горшая, бо трэба сказаць, што гэта адзіная эўрапейская краіна, якая не належыць да Рады Эўропы і не зьвяртае ўвагі на ніякія дэмакратычныя правілы. Мы ня верым ніводнаму рашэньню ўладаў; мы ня бачым ніякай справядлівай судовай сыстэмы ў гэтай краіне. Таму сёньня вельмі цяжка пачаць сур’ёзнае супрацоўніцтва зь Беларусьсю».