Невыязны Стэфановіч вярнуўся ў Беларусь

Валянцін Стэфановіч

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч вярнуўся ў Беларусь празь літоўска-беларускую мяжу.
«Ніякіх праблемаў не было», — распавёў ён карэспандэнту «Свабоды».

11 сакавіка Стэфановіча завярнулі беларускія памежнікі, калі ён хацеў выехаць у Літву. Аднак пазьней праваабаронца трапіў у Эўразьвяз праз расейска-латвійскую мяжу.

Стэфановіч мяркуе 21 сакавіка наведаць аддзел грамадзянства і міграцыі, каб даведацца, чаму яму не дазволілі выезд за мяжу, і абскардзіць гэтую забарону.

«Я лічу гэтыя дзеяньні ўладаў цалкам незаконнымі. Мяркуючы па тых даведках, якія атрымалі іншыя невыязныя, я лічу гэтыя падставы неправавымі. Ніхто нікога нікуды ня ўносіў. Гэта неправавыя дзеяньні дзяржавы, скіраваныя на абмежаваньне права на перамяшчэньне».