Прэзэнтацыя «Слоўніка Свабоды». Жывыя фрагмэнты

Your browser doesn’t support HTML5

7 чэрвеня ў менскай кнігарні «логвінаЎ» адбылася прэзэнтацыя кнігі «Слоўнік Свабоды», якая выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды» да 10-годзьдзя сэрыі. Падчас імпрэзы чыталіся тэксты, пісаліся вершы, агучваліся пляны наконт наступных кніг. Усе, хто прыйшоў у кнігарню, атрымалі ў падарунак «Слоўнік Свабоды».