«Пікнік» на траве

Your browser doesn’t support HTML5

Оўпэн-эйр «Пікнік» адбыўся 1 ліпеня недалёка ад Валожына — на хутары прадусара Ўладзімера Шаблінскага. З абеду да позьняй начы музычныя гурты выступалі адразу на дзьвюх сцэнах. Пасьля іх зьмянілі ды-джэі. Для гасьцей зладзілі вялікую зону адпачынку: майстар-класы па ёзе і капаэйры, вялізныя шахматы, бадмінтон, фрызьбі і жывая трансляцыя фіналу «Эўра-2012».