Грыб: Людзьмі, якія ня маюць каранёў, лягчэй кіраваць

Мечыслаў Грыб

Былы кіраўнік памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі аднойчы ўжываў беларускую мову, калі рабіў даклад у Палаце прадстаўнікоў у 2010. Ці можна чакаць, што новы кіраўнік таксама будзе ўжываць беларускую мову?
Мечыслаў Грыб: «Людзьмі, якія ня маюць сваіх каранёў тут, на нашай зямлі, бацькоў, родных, самых сапраўдных каранёў, — імі лягчэй кіраваць. Яны больш паслухмяныя. Яны зробяць усё, што ім даручаць. Калі чалавек тут не нарадзіўся, ня рос, не выхоўваўся, то ён і ня ведае беларускай мовы. А вучыць адмыслова беларускую мову, хаця вывучыць можна і гэта ня цяжка, ён наўрад ці будзе, калі на гэтай мове не размаўляе кіраўніцтва краіны. Рачкоўскі ж беларус, здаецца, ён тут нарадзіўся, рос, вучыўся, магчыма, і беларускую школу скончыў. А калі чалавек тут ня рос, не выхоўваўся, то наўрад ці ён будзе займацца гэтай справай».