Мартынаў і Герасіменя ўзнагароджаныя ордэнам Айчыны III ступені

Аляксандра Герасіменя

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Айчыны III ступені Сяргея Мартынава і Аляксандру Герасіменю за бліскучыя выступы на XXX летніх Алімпійскіх гульнях у Лёндане.
Мартынаву не было роўных у спаборніцтвах майстроў стральбы з малакалібэрнай вінтоўкі лежачы на 50 м. Герасіменя ж заваявала два срэбныя мэдалі ў плаваньні вольным стылем.