Аракелян: «Прачнуўся беларусам»

Your browser doesn’t support HTML5

Саксафаніст Павал Аракелян — удзельнік праграмы «Белы сьпіс». Нашы героі — тыя, хто паклаў пачатак беларускаму року, а таксама музыкі, якія сьпяваюць тое, што ім не дазваляюць сьпяваць. Яны нарабілі шуму ў беларускай музычнай прасторы ня толькі сваімі сьпевамі, але і ўчынкамі, ды не пабаяліся адкрыта выказаць свае пазыцыі. У іх няма эфіраў на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Затое ў іх ёсьць нашмат большае — любоў і павага слухачоў.