Максіма Бакіева выпусьцілі пад заклад

Максім Бакіеў (фота 2009 году)

Прадстаўнікі міністэрства замежных спраў Кіргізстану паведамілі нашаму радыё, што сына былога кіргіскага прэзыдэнта Курманбека Бакіева, Максіма, якога арыштавалі ў Лёндане ў мінулую пятніцу, ужо выпусьцілі пад заклад.
35-гадовага Максіма Бакіева арыштавалі паводле абвінавачаньняў у спробе махлярства і перашкодзе правасудзьдзю ў Злучаных Штатах. У Кіргізстане Бакіева-малодшага таксама абвінавачваюць ў крадзяжы дзяржаўных сродкаў на мільёны даляраў.

7 сьнежня суд у Лёндане мае вырашыць пытаньне аб экстрадыцыі Максіма Бакіева ў ЗША.

Сам былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі.

Раней начальнік дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун заявіў, што нацыянальнае заканадаўства Беларусі не прадугледжвае публічнага раскрыцьця інфармацыі пра тое, у якім статусе знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі экс-прэзыдэнт Кіргізстана Курманбек Бакіеў і члены яго сям’і.

Кіргізстан дамагаецца выдачы Бакіевых, але афіцыйны Менск адмаўляе.