Новы прэзыдэнт Чэхіі — Мілаш Зэман

Мілаш Зэман

У Чэхіі, паводле афіцыйных папярэдніх вынікаў, на прэзыдэнцкіх выбарах перамог былы прэм’ер-міністар, сацыял-дэмакрат Мілаш Зэман — у яго 55% галасоў.
Ягоны супернік — віцэ-прэм’ер і кіраўнік МЗС, кансэрватар Карл Шварцэнберг набраў 45 працэнтаў. Прэзыдэнцкі тэрмін цяперашняга кіраўніка дзяржавы Вацлава Клаўса завяршаецца 7 сакавіка.

Наўпростыя прэзыдэнцкія выбары ў Чэхіі праводзіліся ўпершыню. Раней кіраўніка дзяржавы, які мае, у асноўным, прадстаўнічыя функцыі, выбіраў парлямэнт.