Матч Беларусь-Славенія: вялікага сьцяга ўжо няма

Матч Беларусь-Славенія

Але на трыбунах шмат малых бел-чырвона-белых сьцягоў і вялікая «Пагоня».
Напярэдадні арганізатары чэмпіянату папярэдзілі, што заўзятараў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі на матчы пускаць ня будуць.

Інцыдэнт зь беларускімі заўзятарамі адбыўся падчас хакейнага матчу Беларусь — Чэхія 3 траўня. Швэдзкія паліцыянты спрабавалі забраць у беларусаў вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.