Журналіста Свабоды Алега Грузьдзіловіча выклікалі ў пракуратуру

Алег Грузьдзіловіч

Грузьдзіловіч кажа, што яго выклікалі ў пракуратуру «для праверкі акалічнасьцяў ў сувязі з парушэньнем заканадаўства».
«Якіх акалічнасьцяў, якога заканадаўства, не патлумачылі», — адзначыў Алег Грузьдзіловіч.

Яго выклікала супрацоўніца пракуратуры Натальля Жукавец.

19 красавіка 2013 году журналіст Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч і відэаапэратар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Сяргей Сацюк асьвятлялі акцыю пратэсту, якую ладзіла грамадзкая ініцыятыва «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры» на плошчы Незалежнасьці. Іх затрымалі і некалькі гадзінаў пратрымалі ў міліцэйскім пастарунку. У той час Аляксандар Лукашэнка зьвяртаўся з пасланьнем да Нацыянальнага сходу.

Летам 2011 году Алега Грузьдзіловіч некалькі разоў быў затрыманы падчас асьвятленьня «маўклівых» акцый пратэсту.


Кніга Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро»