Онлайн-канфэрэнцыя з Аляксандрам Алесіным

Аляксандар Алесін

На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў ваенны экспэрт, аглядальнік газэты «Белорусы і рынок» Аляксандар Алесін.
Расейская авіябаза будзе разьмешчана ў Лідзе і пачне функцыянаваць ужо ў 2013 годзе. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы ВПС Расейскай Фэдэрацыі генэрал-лейтэнант Віктар Бондараў.

«Стварэньне расейскай авіябазы ў Беларусі — гэта вынік выкананьня міжурадавага пагадненьня аб умацаваньні вайсковага складніка Саюзнай дзяржавы. Як удзельніца Саюзнай дзяржавы, Расея абавязана я сфармаваць і мець там сваю авіябазу», — заявіў Бондараў.

Ён таксама паведаміў, што на першапачатковым этапе база будзе расейскай, потым — будзе бачна.

У адным з апошніх інтэрвію Аляксандар Алесін заявіў, што беларускае войска не гатовае да сучаснай вайны

Раней у інтэрвію Свабодзе Алесін таксама заяўляў, што сама дамова пра СПА абмяжоўвае незалежнасьць Беларусі.

Чытаць адказы Аляксандра Алесіна


Your browser doesn’t support HTML5

Аляксандар Алесін: «Беларусь нічога не вырашае, але мы сталі мішэньню»