Афіцыйныя вынікі выбараў мэра Масквы: Сабянін — 51,37%, Навальны — 27,24%

Сяргей Сабянін

Паводле афіцыйных дадзеных, Сяргей Сабянін выйграў выбары мэра Масквы.
У першым туры ён атрымаў 51,37% галасоў.

Аляксей Навальны, лідар апазыцыі і асноўны канкурэнт Сабяніна, атрымаў 27,24%.

Навальны зьвінаваціў улады у фальшаваньні вынікаў выбараў. Ён прыгразіў акцыямі пратэсту, калі ўлады не прызнаюць, што Сабянін атрымаў меней за 50%.

Сабянін, якога падтрымлівае Крэмль, назваў выбары самымі справядлівымі ў гісторыі Масквы.

Яўка на выбарах склала 30%.