Пяскоў: Пуцін можа сустрэцца з Лукашэнкам

Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін можа сустрэцца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам «на палях саміту АДКБ», які пройдзе 23 верасьня ў Сочы.

Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар расейскага лідэра Дзьмітрый Пяскоў.

«Лукашэнка насамрэч будзе ўдзельнічаць. Яго ўдзел быў пацьверджаны, і вядома, мы разьлічваем на тое, што паміж імі

адбудзецца сустрэча», — сказаў Пяскоў.

Пры гэтым Пяскоў дадаў, што так ці інакш «на палях» з усімі ўдзельнікамі адбудуцца сустрэчы.

Паводле РІА «Новости», дачыненьні паміж Масквой і Менскам ускладніліся пасьля арышту ў Беларусі гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра. А таксама пасьля абвяшчэньня ў міжнародны вышук саўладальніка кампаніі Сулеймана Керымава. Абодвум пагражае ў Беларусі тэрмін да 10 гадоў па артыкуле аб злоўжываньні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

Раней Пуцін заявіў, што «зацішша» з боку Крамля па справе «Ўралкалія» зьвязанае з тым, што праблему трэба вырашыць, а не заганяць у тупік.

Ён адзначыў таксама, што ня меў кантактаў з кіраўніком Беларусі адносна сытуацыі вакол «Уралкалія».

МЗС Расеі патрабаваў ад Менску вызваленьня Баўмгертнэра, але марна.