Намесьнік старшыні «Белнафтахіму» затрыманы за хабар

Чыноўніка арыштавалі ў яго службовым кабінэце. Сума грашовых сродкаў, якія ён незаконна атрымаў зь лютага па кастрычнік, склала 19 тысяч даляраў.
Галоўнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі затрымала падазраванага пасьля таго як ён атрымаў чарговую частку хабару ад прадстаўніка адной з юрыдычных асобаў. Чыноўнік павінен быў паспрыяць у вырашэньні пытаньня па ўзгадненьні аб’ёмаў перапрацоўкі спадарожных прадуктаў нафты на прадпрыемствах канцэрна, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэта.

Cьледчы камітэт пачаў справу супраць затрыманага.