Нацбола Контуша пасадзілі на 5 сутак

Яўген Контуш

Судзьдзя Юры Сезін прызнаў Контуша вінаватым і прысудзіў яму 5 сутак арышту.
Лідэра беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша затрымалі ля ўласнага пад’езду. Міліцыянты затрымалі таксама актывіста гэтага руху Дзьмітрыя Паліенку.

Міліцыянты «палявалі» і на Аляксандра Палякова, але той пазьбег затрыманьня.

Сярод магчымых прычынаў прэвэнтыўных затрыманьняў праваабарончы цэнтар «Вясна» называе паседжаньне Рады кіраўнікоў МЗС краінаў СНД, якое пачнецца ў Менску 24 кастрычніка.

«Самі актывісты называюць гэтае затрыманьне прэвэнтыўным, перад самітам СНД. Я не выключаю, што гэта захады, якія робяць улады дзеля таго, каб гэтыя візыты адбываліся больш спакойна. Бо нейкіх акцыяў актывісты ня ладзілі, і не было іншых падстаў. І тое, што пратаколы складзеныя за хуліганства, сьведчыць пра тое, што гэта якраз прэвэнтыўныя захады», — заявіла Свабодзе сябра праваабарончага цэнтру «Вясна» Наста Лойка.