Бяляцкі атрымлівае віншаваньні з прэміяй Вацлава Гаўла

Алесь Бяляцкі

Паводле лістоў Алеся, яму перадаюць віншаваньні з прысуджэньнем прэміі імя Вацлава Гаўла, на якія ён абавязкова адказвае.
Паводле лістоў Алеся, яму перадаюць віншаваньні з прысуджэньнем прэміі імя Вацлава Гаўла, на якія ён абавязкова адказвае. Таксама Алесь Бяляцкі працягвае працу над кнігай успамінаў. Пра гэта паведаміла жонка праваабаронцы Натальля Пінчук.

«Дзіўлюся, адкуль у яго бяруцца час і магчымасьці. Бо ў яго ж там увесь час праца, шэсьць дзён на тыдзень. Ды ўсё астатняе — пастраеньні, праверкі. Таму зразумела, што, відаць, кожную вольную хвіліну ён гэтаму аддае».

Пра стан здароўя, паводле Натальлі Пінчук, Алесь Бяляцкі традыцыйна паведамляе, што нармальнае. «Але як яно там насамрэч, невядома. Ён гэтак заўсёды кажа, каб не турбаваліся».

Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі ў 2011 годзе быў асуджаны на 4,5 году зьняволеньня па абвінавачаньні ў утойваньні прыбыткаў з-за мяжы. Праваабаронца заявіў у судзе, што грошы ішлі на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій. Трымаюць Бяляцкага ў бабруйскай калёніі. У канцы верасьня Алесь Бяляцкі быў уганараваны прэміяй Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы імя Вацлава Гаўла.