Памерла Надзея Дземідовіч, якая за ўдзел у Саюзе беларускай моладзі трапіла ў ГУЛАГ

Надзея Дземідовіч

Памерла сябра СБМ, зьняволеная сталінскіх лягераў, паэтка Надзея Дземідовіч, паведаміла «Наша ніва». Ёй было 93 гады.

Надзея Дземідовіч нарадзілася 24 лютага 1927 году ў вёсцы Мажэйкава Слонімскага раёну. Падчас вайны вучылася ў беларускай прагімназіі ў Слоніме. Уваходзіла ў Саюз беларускай моладзі. Пасьля пачатку рэпрэсій супраць сяброў саюзу ў 1944 годзе чатыры гады хавалася ў сваякоў, а ў 1948 бацькі пераправілі дачку ў Казахстан.

Арыштавалі Надзею Дземідовіч у верасьні 1949 году ў Петрапаўлаўску. Асудзілі на 25 гадоў лягераў.

Яна перажыла катаваньні электратокам. У лягеры ўдзельнічала ў Кенгірскім паўстаньні вязьняў.

Вызвалілі Надзею ў 1956-м. Яе так і не рэабілітавалі.

Пасьля Надзеі засталіся кнігі вершаў і ўспамінаў: «Век так ня будзе» (2002), «Успаміны сэрца майго» (2006), «Мы марылі дома спаткацца» (2010), «Кенгір» (2012).

Разьвітаньне з Надзеяй Дземідовіч і паніхіда абудуцца ў рытуальнай залі на вуліцы Кульман, 33а, 5 сакавіка з 12 да 14-й гадзіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анкета Свабоды: Надзея Дземідовіч

Your browser doesn’t support HTML5

Надзея Дземідовіч: «Хачу каб моладзь жыла для сябе, для Беларусі»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Надзея Дземідовіч: Каб Беларусь выжыла і адрадзілася, трэба нам усім быць беларусамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Надзея Дземідовіч: Кенгірскае паўстаньне патапілі ў крыві