Мясцовыя выбары за 100 мільярдаў рублёў

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб прызначэньні выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 27 скліканьня».
Як паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны, выбары прызначаныя на 23 сакавіка 2014 году. Паведамляецца, што дата вызначаная з улікам вызначаных заканадаўствам тэрмінаў на ўтварэньне тэрытарыяльных выбарчых камісій ды іншых працэдур.

Удакладняецца, што фінансаваньне выбараў будзе ажыцьцяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. У праекце бюджэту на 2014 год на правядзеньне мясцовай выбарчай кампаніі выдаткавана 100 мільярдаў рублёў.

Апазыцыя цьвердзіць, што справядлівых і сумленных выбараў у Беларусі няма, аднак адмаўляцца ад удзелу ў чарговай выбарчай кампаніі пакуль не зьбіраецца.