Чым страляе ў пратэстоўцаў «Беркут»?

Your browser doesn’t support HTML5

Людзі заяўляюць, што знаходзяць на вуліцы Грушэўскага, непасрэдна на месцы беспарадкаў, нявыкарыстаныя гільзы са сталёвым шротам. Яны кажуць, што менавіта такімі патронамі страляюць у мітынгоўцаў праваахоўнікі. Кіраўнік аднаго з аддзелаў унутраных войскаў у камэнтары Радыё Свабода заявіў, што шрот выкарыстоўвалі толькі прадстаўнікі спэцаадзел «Беркут».