Спэцназ застрэліў пратэстоўца ў Кіеве

Другая сьмець на кіеўскіх барыкадах.
Малады хлопец атрымаў чатыры агнястрэльныяраненьні. Сьмерць канстатавалі прыкладна ў шэсьць гадзін раніцы, паведамляе ВВС.

Мэдыкі сытуацыю не камэнтуюць. Ніякай інфармацыі аб тым, хто менавіта застрэліў пратэстоўца, няма. У мэдпункт нікога не пускаюць, чакаюць прыезду міліцыі.
Сутыкненьня працягваюцца. «Беркут» прымяняе сьвятлошумавыя гранаты і газ.

Учора адзін з пратэстоўцаў, які зваліўся з калёнаў стадыёна «Дынама» падчас сутычак, памёр у шпіталі.