Тэрыторыя пратэсту ва Ўкраіне вырасла да 8 рэгіёнаў

Барыкады вакол будынку Львоўскай абласной адміністрацыі, захопленай народам.

Паводле стану на 25 студзеня мітынгоўцы захапілі дзяржаўныя адміністрацыі ў 8 абласьцях.
У прыватнасьці, тэрыторыя пратэсту за гэты час распаўсюдзілася на Кіеўскую, Жытомірскую, Хмяльніцкую, Ровенскую, Цярнопальскую, Чарнавіцкую, Івана-Франкоўскую і Львоўскую вобласьці.

У аблозе знаходзяцца адміністрацыі ў Ужгарадзе і Луцку.

Затое ў Чаркасах міліцыя адбіла ў мітынгоўцаў раней захопленую адміністрацыю.

Разам з тым, мітынгі ў падтрымку Эўрамайдана адбываюцца і ў іншых абласных цэнтрах Украіны, паведамляе «Українська правда».