«Правы сэктар» заклікае мабілізавацца, але першымі не пачынаць

Правы сэктар

Таксама «Правы сэктар» не зьвяртаўся па дапамогу да лідэра групоўкі «Каўкаскі эмірат» Доку Умарава.

Пра гэта ў інтэрвію Радыё Свабода заявіў прадстаўнік «Правага сэктару» Арцём Скарападзкі.

Паводле яго слоў, гэтая інфармацыя зьявілася на старонцы «Правага сэктару» ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» пасьля таго, як быў узламаны рахунак аднаго зь іх адміністратараў. «Правы сэктар» заклікае да ўсеўкраінскай мабілізацыі, але не да агрэсіі, кажа Скарападзкі.

Пазыцыя арганізацыі такая: не паддавацца на правакацыі і першымі нічога не пачынаць, адзначае прадстаўнік «Правага сэктару»