Пуцін пагадзіўся на прапанову Мэркель па Крыме

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін пагадзіўся на стварэньне міжнароднай місіі па крымскім пытаньні, прапанаваную канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель.
Пра гэта ў Twitter напісаў прэс-сакратар Мэркель Штэфен Зібэрт:

«Прэзыдэнт Уладзімер Пуцін прыняў прапанову канцлера Германіі Ангелы Мэркель па фармаваньні міжнароднай» місіі па ўстанаўленьню фактаў «і пачала палітычныы дыялёг для ўрэгуляваньня крызысу ва Ўкраіне», — адзначыў Зібэрт.

Тэлефонная размова паміж Ангелай Мэркель і Ўладзімерам Пуціным адбылася ўвечары ў нядзелю, 2 сакавіка. У апублікаваным на сайце Крамля паведамленьні гаворыцца, што падчас размовы Пуцін назваў меры, якія прымаюцца Расіяй, адэкватнымі «экстраардынарнай сытуацыі», якая склалася.