Палякаў просяць выехаць з Крыму і ўсходняй Украіны

Міністэрства замежных спраў Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць тэрыторыю Крыму ў сувязі з магчымым непрадказальным разьвіцьцём сытуацыі.
МЗС Польшчы таксама выдала рэкамэндацыю ўстрымацца ад паездак ва Ўкраіну, асабліва ў Харкаўскую, Днепрапятроўскую, Данецкую, Луганскую і Запароскую вобласьці, перадае УНІАН.