У Хоцімску вызвалілі затрыманага кандыдата ад БНФ

Валер Каранкевіч

У Хоцімску затрымалі на паўтары гадзіны кандыдата на дэпутацтва ў райсавет і Магілёўскі аблсавет Валера Каранкевіча, якраз на час падліку галасоў.

Актывіст партыі БНФ утрымліваўся ў раённым аддзеле міліцыі. Як ён кажа, міліцыянты сьцьвярджаюць, што ў іх ёсьць заява ад аднаго з чальцоў выбарчай камісіі, які вінаваціць яго ў паклёпе.

Заява нібыта і стала падставай для затрыманьня. Сам жа Каранкевіч заяўляе, што яго такім чынам пазбавілі магчымасьці сачыць за падлікам галасоў. Затрымалі актывіста перад закрыцьцём участку для галасаваньня.