Бард Міхал Бараноўскі: Творчасьць — гэта шчырасьць. Поўнае відэа

Міхаіл Бараноўскі

Госьцем перадачы — навуковы супрацоўнік Літаратурнага музэя Максіма Багдановіча, паэт, музыка, бард Міхал Бараноўскі. Ён прасьпявае песьні на ўласныя вершы і вершы Ўладзімера Караткевіча і Максіма Багдановіча.
Міхал таксама адкажа на шэраг пытаньняў вядучага перадачы Вячаслава Ракіцкага. Чаму ягоныя песьні трывожныя і нават змрочныя — з усьведамленьня сёньняшняга беларускага часу, з драматызму ўласнага ўнутранага сьвету ці зь беларускай фальклёрнай сьпеўнай традыцыі? Вершы якіх беларускіх паэтаў найбольш прыдатныя для песеннага выкананьня, і ўвогуле — ці «пявучая» беларуская паэзія?

Міхал Бараноўскі падзеліцца і сваім разуменьнем творчасьці, сваім бачаньнем месца і ролі беларускай культуры. Мо яна застаецца толькі ў асяродку саміх творцаў — самі ствараюць і самі спажываюць? І што можна зрабіць дзеля яе пашырэньня?

Герой перадачы таксама выкажа свой прагноз наконт лёсу музэя Багдановіча і сваё меркаваньне, ці варта перапахаваць цела паэта ў Менску.