У Кіеве пратэставалі супраць карумпаваных судзьдзяў

  • Паўло Зубʼюк
Сёньня у Кіеве адбылося пікетаваньне Вышэйшага спэцыялізаванага суду, у якім удзельнічалі ня толькі грамадзкія актывісты, але і прадстаўнікі дзьвюх сотняў «Самаабароны Майдану».
Пратэстоўцы пратрабавалі недапушчэньня да судзейскіх пасадаў судзьдзяў, якія скампрамэтавалі сябе ўдзелам у карупцыі і рэпрэсіях. У прыватнасьці гэта тычацца кандыдатуры старшыні крымінальнае палаты – Станіслава Мішчанкі, які ўдзельнічаў у працэсе над Юліяй Цімашэнкай.

На час пратэсту ўладай быў узмоцнены пэрымэтар суду, у якім стаялі жаўнеры у бронекамізэльках. Актывісты і далей працягнуць сочыць за кандыдатурамі на выбарах судзьдзяў.