Сэпаратысты канфіскавалі танкі з музэя ў Данецку

Ілюстрацыйнае фота

Прадстаўнікі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі ў пятніцу ўвечары забралі некалькі танкаў з музэя Вялікай Айчыннай вайны ў Данецку, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на відавочцаў.

«Танкі будуць прыведзеныя ў боегатоўнасьць і ўзятыя на ўзбраеньне ў войска Данецкай народнай рэспублікі», – сказаў «Інтэрфаксу» лідэр так званага апалчэньня Данбасу Міраслаў Рудэнка.

Канфіскацыю музэйных экспанатаў пацьвердзіў і віцэ-прэм'ер самаабвешчанай ДНР Андрэй Пургін. Паводле яго, калі не атрымаецца прывесьці танкі ў боегатоўнасьць, то яны будуць выкарыстаныя ў якасьці ўмацаваньняў на блёкпостах.