Пачаўся суд над Рубцовым

Юры Рубцоў

У Цэнтральным судзе Менску пачаўся працэс над Юрыем Рубцовым.

На пачатку пасяджэньня Юры Рубцоў заявіў пра недавер суду.

Судзьдзя Вайцяховіч выйшаў, каб прыняць рашэньне па хадайніцтве.

Юры Рубцоў сядзіць у майцы, на якой напісана: «Лукашэнка сыходзь!» і «У спэктаклі „Выбары“ ўдзелу не прымаю».

Актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова вінавацяць у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 391 Крымінальнага кодэксу — «Абраза судзьдзі або народнага засядацеля».

Сьледзтва супраць Рубцова пачалося 5 жніўня, калі яго дапыталі ў Савецкім аддзеле Сьледчага камітэту Менску ў якасьці падазраванага. У аснове абвінавачваньня — заява судзьдзі Савецкага раёну Менску Кірыла Палулеха, які сьцьвярджае, што падчас разгляду адміністратыўнай справы Юрыя Рубцова 28 красавіка той нібыта абразіў судзьдзю зьняважлівымі словамі.

Рубцову пагражаюць розныя віды пакараньня — штраф, папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін ад трох да шасьці месяцаў альбо абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў.