Напад на журналістаў у судзе ў Менску

Your browser doesn’t support HTML5

Суд Цэнтральнага раёну, 6 студзеня. На журналістаў Аляксандра Баразенку і Алега Грузьдзіловіча, якія паспрабавалі зьняць абвінавачанага Дзьмітрыя Лукашэвіча ў жалезнай клетцы, напалі сваякі і знаёмыя апошняга. Гэта здарылася пасьля завяршэньня судовага паседжаньня па справе ад зьбіцьці гея Міхаіла Пішчэўскага, які знаходзіцца ў коме з траўмай галавы. Пішчэўскага зьбілі на выхадзе з начнога клюбу пасьля гей-вечарыны. Абвінавачаны Дзьмітрый Лукашэвіч знаходзіцца пад вартай.