Да амбасады Францыі нясуць кветкі і зьнічы

Your browser doesn’t support HTML5

У Менску простыя людзі і журналісты выказваюць сваю жалобу па ахвярах нападу ісламістаў на рэдакцыю часопісу Charlie Hebdo, у выніку якога загінулі 12 чалавек. Сярод кветак нехта паклаў і алоўкі — тыднёвік неаднаразова друкаваў карыкатуры на ісламскіх лідараў і прарока Мухамада.