Перамовы кантактнай групы па Ўкраіне распачаліся ў Менску

Your browser doesn’t support HTML5

У Менску за зачыненымі дзьвярыма праходзіць пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны. У ёй бяруць удзел экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, спэцпрадстаўнік АБСЭ Хайдзі Тальявіні, амбасадар Расеі ў Кіеве Міхаіл Зурабаў. А таксама прадстаўнікі ДНР і ЛНР Дзяніс Пушылін і Ўладзіслаў Дайнэга. У сустрэчы бярэ ўдзел кум расейскага прэзыдэнта Віктар Медзьвядчук.