ФБ пра менскі саміт: Ці глядзеў Лукашэнка трансьляцыю сакрэтных перамоваў?

Менская сустрэча «нармандзкай чацьвёркі» ў камэнтарах і допісах беларускіх журналістаў у Фэйсбуку.

Ужо пратакольная сустрэча заходніх лідэраў у менскім аэрапорце выклікала ў карыстальнікаў Фэйсбука першыя моцныя пачуцьці.

Ніколі не начавала ў Палацы, канстатуе карэспандэнтка «Комсомольской правды».

Віктар Малішэўскі пасьля 16 гадзін перамоваў прапануе ацэньваць іх не як «прарыў», а як «тупік».

Даволі шмат пісаў у ФБ пра перамовы карэспандэнт Эўрарадыё Алесь Пілецкі, які прысутнічаў у Палацы Незалежнасьці.

Спачатку ён параўнаў саміт зь пеклам.

Пасьля праведзеных у Палацы Рэспублікі 19 гадзін журналісту ўвесь навакольны сьвет пачаў здавацца віртуальнай рэальнасьцю.

Дарэчы, самога Пілецкага ў эфіры на расейскім тэлеканале РБК назвалі «Плісецкім». Відаць, прозьвішча Пілецкі для іх надта незразумелае, іранізуе Віталь Цыганкоў.

Той жа Віталь Цыганкоў працягваў іранічны погляд на саміт у наступным запісе, запытаўшы, ці праслухоўваў Лукашэнка ўдзельнікаў перамоваў.