Яшчэ адзін удар па «чаўнаках»

Мытны камітэт абмяжоўвае ўвоз тавараў для асабістага карыстаньня.

Зь 10 сакавіка 2015 году фізычная асоба можа ўвезьці з-за мяжы на працягу трох каляндарных гадоў па 1 адзінцы наступных катэгорыяў тавараў: пліты газавыя (альбо электрычныя), варачныя панэлі, выцяжкі бытавыя, кухонныя камбайны, печы мікрахвалевыя, духавыя шафы, ванны, душавыя кабіны, ракавіны, бідэ, унітазы, бачкі зьліўныя, лядоўні, пасудамыйныя і пральныя машыны, кавамашыны, воданагравальнікі, ноўтбукі, нэтбукі, пляншэты, ксэраксы, тэлевізары, кандыцыянэры, дзіцячыя вазкі ды іншая тэхніка.

Цягам двух каляндарных гадоў можна будзе ўвезьці да 4 адзінак шынаў (альбо летніх, альбо зімніх) і дыскаў на кожны транспартны сродак, што знаходзіцца ва ўласнасьці чалавека, які ўвозіць гэтыя рэчы для асабістага карыстаньня.

Адлік пазначаных тэрмінаў вядзецца з 31 сакавіка 2014 году, паведамляе афіцыйны сайт Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Падрабязьней пра новаўвядзеньні Мытнага камітэта і рэакцыю на іх жыхароў памежных рэгіёнаў Беларусі чытайце пазьней на нашым сайце.