Кіраўнік Днепрапятроўшчыны Каламойскі абмацюкаў журналіста Свабоды за пытаньне пра «Укртранснафту»

Your browser doesn’t support HTML5

У ноч з 19 на 20 сакавіка кіраўнік Днепрапятроўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, алігарх Ігар Каламойскі з узброенымі людзьмі прыехаў у офіс дзяржаўнай кампаніі «Укртранснафта» ў Кіеве.

Перад тым стала вядома, што назіральная рада гэтага дзяржаўнага прадпрыемства адхіліла ад пасады старшыню праўленьня кампаніі Аляксандра Лазорку, не назваўшы прычынаў такога рашэньня.

Калі пасьля шасьці гадзін знаходжаньня ў памяшканьні, Ігар Каламойскі выйшаў з офісу «Укртранснафты», журналіст Радыё Свабода Сяргей Андрушка спытаўся ў яго, што той там рабіў. У адказ на гэта Каламойскі абмацюкаў журналіста і спытаў, чаму той не цікавіцца, як у кампанію патрапілі расейскія дывэрсанты.

Як высьветлілі журналісты праграмы Радыё Свабода і «Першага нацыянальнага» тэлеканала «Схемы», у якой працуе Сяргей Андрушка, за апошнія восем месяцаў дзяржаўная кампанія «Укртранснафта» заплаціла каля 305 мільёнаў грыўняў (больш за 1,3 мільёна даляраў паводле цяперашняга афіцыйнага курсу) за захоўваньне тэхналягічнай нафты ў рэзэрвуарах заводаў, у якіх кантрольныя пакеты акцый маюць структуры Каламойскага.

Летась у размове зь Сяргеем Андрушкам Ігар Каламойскі сказаў, што мае акрамя ўкраінскага яшчэ 2 грамадзянствы. Ён патлумачыў, што, на ягоную думку, дзяржаўным службоўцам ва Ўкраіне «закон забараняе падвойнае грамадзянства, а патройнае — не».