Затрыманых пасьля шэсьця на Дзень Волі адпусьцілі

Дзень Волі 2015

Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Затрыманага пасьля акцыі 25 сакавіка Цімура Сідорыка адвезьлі ў Савецкі РУУС, дзе ўжо знаходзіліся яшчэ трое затрыманых удзельнікаў шэсьця, сярод іх двое непаўнагадовых.

Супрацоўнікі міліцыі пагражалі ім складаньнем адміністрацыйных пратаколаў паводле артыкулаў «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаваньне службовым асобам».

Аднак праз тры гадзіны ўсіх адпусьцілі з пастарунку без складаньня пратаколаў.

Таксама быў затрыманы для праверкі дакумэнтаў былы палітвязень Эдуард Лобаў. Аднак празь 10 хвілінаў яго адпусьцілі таксама без складаньня пратаколу.