Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка анансаваў рэфэрэндум аб уступленьні Ўкраіны ў НАТО, бо гэтае пытаньне павінна вырашацца ўкраінскім народам.
Пра гэта прэзыдэнт Пятро Парашэнка заявіў у этэры францускага тэлеканалу iTele.
«Пытаньне аб далучэньні Ўкраіны да НАТО зьяўляецца фундамэнтальным, я арганізую рэфэрэндум, рашэньне ўхваліць народ», — працытаваў словы Парашэнкі ў Twitter тэлеканал.
.@poroshenko "la quest° de l%27adhésion de l%27Ukraine à l%27OTAN est fondamentale, j%27organiserai un référendum, le peuple se prononcera" (@itele)
— iTELE (@itele) April 22, 2015