На мапе бачна, што Зэпа Блатэра, ускосна зьвязанага зь нядаўна выкрытымі карупцыйнымі схемамі, у пераважнай большасьці падтрымалі Расея, Афрыка і Паўднёвая Амэрыка.
How the #FIFA member nations lined up before the vote. http://t.co/hb0DXpNPzl pic.twitter.com/6tAwAt2o0j
— RFE/RL (@RFERL) May 29, 2015
Прэзыдэнт ФІФА Зэп Блатэр сёньня быў пераабраны на сваю пасаду ў выніку другога туру выбараў.
Прынц Ярданіі Алі бін Аль-Хусэйн, які ў першым туры складаў канкурэнцыю Блатэру, зьняўся з выбараў. Паўнамоцтвы Блатэра працягнуцца да 2019 году.
Раней старшыня ангельскай Футбольнай асацыяцыі Грэг Дайк заявіў, што Зэп Блатэр павінен неадкладна пакінуць сваю пасаду ў сьвятле карупцыйнага скандалу, які ахапіў фэдэрацыю.