ФОТАФАКТ: «Пагоня» ў камуфляжы зьявіцца на беларускім джыпе ва Ўкраіне

Валянтэр, стваральнік ініцыятывы «Гуманітарны маршрут Беларусь — АТА» гамяльчук Андрэй Стрыжак зьмясьціў у фэйсбуку арыгінальную «Пагоню»:

«Пагоня ў такім варыянце ўпрыгожыць нашу новую машыну для
Перший добровольчий мобільний шпиталь ім МІ Пирогова

Беларускія валянтэры зь ініцыятывы «Гуманітарны маршрут Беларусь — АТА» сабралі грошы на рэанімабіль «Ратаўніца», які даставілі ў першы добраахвотны мабільны шпіталь імя Міколы Пірагова.

А нядаўна сабралі грошы на яшчэ адну машыну — джып для выездаў апэратыўнай брыгады мэдыкаў.