Ёсіф Сярэдзіч: «Мы былі ў сьпісах на зьнішчэньне»

Your browser doesn’t support HTML5

11 ліпеня незалежная газэта «Народная воля» адзначае 20-годзьдзе. Выданьне безьліч разоў зазнавала жорсткія рэпрэсіі, друкавалася ў эміграцыі, газэту штрафавалі на салідныя сумы, выкідвалі зь «Белсаюздруку», выносілі ёй папярэджаньні. Але насуперак усяму газэта выжыла. Нязьменны галоўны рэдактар «Народнай Волі» Ёсіф Сярэдзіч напярэдадні юбілею раскрыў Свабодзе сакрэты даўгалецьця выданьня.