Сёньня вуліца Кастрычніцкая стала пешаходнай «Vulica Brasil».
Тут праходзіць сьвята вулічнага мастацтва. Цягам дня тут танчаць капаэйру, гуляюць у баскетбол, катаюцца на скейтбордах, слухаюць музыку.
Бразыльскія мастакі перадалі гораду чатыры працы, выкананыя на фасадах будынкаў. У прыватнасьці, на фасадзе дома 16 па вуліцы Кастрычніцкай зьявіўся партрэт графа Чапскага, — былога гарадзкога кіраўніка з 1890 па 1901 гады.
На вуліцы Кастрычніцкай малююць графіці pic.twitter.com/wD1cjd1BLq
— Радыё Свабода (@svaboda) September 12, 2015
Тут можна і смачна паесьці і удосталь патанчыць #vulicabrasil pic.twitter.com/uqXbEqnZwt
— Радыё Свабода (@svaboda) September 12, 2015