Сяброўка Алексіевіч: «Хочацца крычаць, сьпяваць і танцаваць»

Сьвятлана Алексіевіч

Вельмі эмацыйна адрэагавала на навіну пра нобэлеўскую прэмію па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч яе блізкая сяброўка Марыя Вайцяшонак.

«Усе апошнія дні была як сонечная бура, столькі хваляваньняў і трывогі. Гэта нібы зьява прыроды, а ня справа рук чалавечых, што ў нас у Беларусі нобэлеўская прэмія!

Хочацца крычаць, сьпяваць і танцаваць. Сказаць што мы, усе яе сябры рады — не сказаць нічога».

Марыя Вайцяшонак сказала, што Алексіевіч цяпер у адной з краін Балтыі, але неўзабаве вернецца ў Менск.